У Маскве праходзіць акцыя “Антымайдану” (фота)

У Маскве праходзіць акцыя руху “Антымайдан” з нагоды гадавіны пратэстаў на Майдане ў Кіеве, калі загінула болей за сотню дэманстрантаў і Віктар Януковіч быў адхілены ад улады. “Антымайдан” называе падзеі ў Кіеве “пераваротам”.

Як перадае ВВС, у акцыі ўдзельнічае не меней за 10 тысяч чалавек. У праграме маніфестацыі — шэсце ад Страснога бульвара да плошчы Рэвалюцыі, дзе запланаваны мітынг. Дэманстранты разбітыя на групы — паводле тэрытарыяльных і арганізацыйных прыкметаў, у кожнай такой групы — свае лозунгі, транспаранты і сімволіка. Калону ачольваюць казакі. Многія дэманстранты прыехалі з рэгіёнаў, а тыя, хто прыбыў з Падмаскоўя, паведамляюць, што іх прывозілі аўтобусамі, арганізавана.

Напярэдадні шэсця расійскія СМІ актыўна заклікалі далучыцца да акцыі ўсіх, хто лічыць сябе “патрыётамі” і выступае супраць “рэвалюцый”.

Рух “Антымайдан” быў створаны ў Расіі ў студзені сёлета. Яго галоўнай мэтай, як сцвярджаюць арганізатары, з’яўляецца “збірацца там, дзе збіраецца апазіцыя”, каб не дапусціць “каляровых рэвалюцый” у Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі