У Маскве пасля візіту Пуціна эвакуявалі цэнтральны офіс “Яндэкса”
У Маскве пасля візіту Уладзіміра Пуціна эвакуявалі цэнтральны офіс “Яндэкса””. Здарэнне адбылося ў чацвер, 21 верасня. Пасля тэлефанавання невядомага пра закладзеную ў будынку бомбу, адтуль вывелі амаль 2 тысячы чалавек. Паколькі ён будзе аглядацца спецыялістамі, супрацоўнікам кампаніі рэкамендавалі сёння скончыць працоўны дзень, інфармуе РІА “Новости”.
Пуцін прыехаў у “Яндэкс” напярэдадні яго 20-гадовага юбілея. Яму паказалі, як працуе пошук, штучны інтэлект, сервіс тэлемедыцыны і беспілотны аўтамабіль.
У апошнія тыдні Расія перажывае сапраўдную хвалю тэлефоннага тэрарызму. З тысячы гандлёвых цэнтраў, вакзалаў, іншых аб’ектаў было эвакуявана каля 350 тысяч чалавек. Аднак ніякіх выбуховых прыстасаванняў не знаходзілі. Расійскія праваахоўнікі заяўляюць, што выканаўцы акцыі знаходзяцца за мяжой.