Вы тут

У Маскве памёр пісьменнік Андрэй Бітаў

Андрэй Бітаў. Фота: novayagazeta.ru

У Маскве ва ўзросце 81 года памёр пісьменнік Андрэй Бітаў. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла літкрытык Галіна Юзефовіч

Бітаў лічыцца адным за пачынальнікаў постмадэрнізму ў рускай літаратуры. Найбольш вядомым яго раманам стаў "Пушкінскі дом", упершыню апублікаваны ў 1978 годзе ў ЗША.

У 1979 годзе быў адным са стваральнікаў бесцэнзурнага альманаха "Метропаль". У 1988 годзе быў адным са стваральнікаў расійскага ПЭН-клуба, а з 1991-га быў яго прэзідэнтам. 

У сакавіку 2014 года разам з шэрагам іншых дзеячаў культуры і навукі Расіі выказаў нязгоду з дзеяннямі расійскай улады ў Крыме.