У Малдове па запыце Беларусі затрымалі дэпутата ўкраінскага парламента

У Малдове затрымалі дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Яўгена Якавенку. Як піша newsmaker.md, адбылося гэта на адным з памежных кантрольна-прапускных пунктаў. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпала. Якавенку змясцілі ў следчы ізалятар.

Кіраўнік малдоўскага бюро Інтэрпала Віярэл Цэнцю заявіў, што ўкраінскі дэпутат аб'яўлены ў вышук Беларуссю. Улады РБ абвінавачваюць яго ў "хабарніцтве" і "карупцыі", і спадзяюцца на экстрадыцыю.

Reuters адзначае, што спробы ўзяць каментар на тэму затрымання Якавенкі ў афіцыйных асобаў Украіны і Беларусі выніку не далі.

УНІАН нагадвае, што Яўген Якавенка быў абраны дэпутатам Вярхоўнай Рады ў 2019-м па адной з акруг у Данецкай вобласці. Ён заставаўся пазафракцыйным дэпутатам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.