У Маладзечне раней асуджаных прывялі на працу ў гімназію
!["Працоўная акцыя" ў Маладзечне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/mal01.jpg.webp?itok=iQYbpkmq)
"Працоўная акцыя" ў Маладзечне / mgazeta.by
У Маладзечне раней асуджаных, якія адбылі пакаранне, прывялі на працу ў гімназію № 7. Яны "дапамагалі ў добраўпарадкаванні школьнага двара": прыбіралі смецце і чысцілі плот перад будучай афарбоўкай. У гэты час за мужчынамі і жанчынай сачыў міліцыянер.
Раённая газета піша, што мясцовая міліцыя праводзіць падобную "працоўную акцыю" штомесяц. Адзначаецца, што да ўдзелу ў ёй прыцягваюць тых былых асуджаных, хто не працаўладкаваны.
![У Маладзечне раней асуджаных прывялі на працу ў гімназію](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/120624hgl28.jpg.webp?itok=5sU-qWK4)
![У Маладзечне раней асуджаных прывялі на працу ў гімназію](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Mal02.jpg.webp?itok=zW8GFEN8)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.