Вы тут

У Магілёве затрымалі групу з васьмі чалавек — распаўсюджвалі самвыдат

"Падпольная друкарня" / Фота магілёўскай міліцыі

У Магілёве затрымалі групу з васьмі чалавек — распаўсюджвалі самвыдат (незарэгістраваную газету). У міліцыі лічаць, што гэтыя матэрыялы накіраваныя "на дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне". Некаторыя з затрыманых ужо аштрафаваныя на 1160-1450 рублёў за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

Па даных міліцыі, група дзейнічала з пачатку восені 2020-га. Яе ўдзельнікі размеркавалі абавязкі: 45-гадовы мужчына закупляў расходныя матэрыялы, 32-гадовы магілёвец друкаваў газеты на прынтары, іншыя распаўсюджвалі — раскідвалі па паштовых скрынях.

Пра што пісаў самвыдат, міліцыя вырашыла не ўдакладняць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.