У Магілёве затрымалі былога супрацоўніка СК

Мужчыну затрымалі за падпіску на "дэструктыўныя" каналы і "абразлівыя" каментары / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Мужчыну затрымалі за падпіску на "дэструктыўныя" каналы і "абразлівыя" каментары / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Магілёве затрымалі былога работніка Следчага камітэта, паведамляюць сілавікі ў сваім Telegram-канале. Яны апублікавалі відэа затрымання, а таксама традыцыйныя "прызнанні" затрыманага.

Мужчына кажа, што з'яўляецца выпускніком Акадэміі МУС, тры гады з 2012 па 2015 працаваў у Следчым камітэце, затым звольніўся. У 2020-м быў не згодны з вынікамі выбараў прэзідэнта, падпісаўся на "шматлікія дэструктыўныя каналы, якія пазней былі прызнаныя экстрэмісцкімі", пакідаў там "абразлівыя" каментары ў адрас кіраўніцтва краіны і сілавікоў.

У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа.

В Могилеве задержали бывшего работника СК
Сілавікі апублікавалі відэа затрымання былога супрацоўніка СК / скрыншот відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі