У Магілёве забаронены чарговы мітынг і шэсце супраць расійскай авіябазы

Прычынай забароны мітынгу і шэсця чыноўнікі назвалі тое, што не была заключаная дамова на падтрыманне правапарадку з міліцыяй. Такі парадак усталяваны гарвыканкамам.



Старшыня магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў кажа, што ў гарвыканкаме не ведаюць пра пастанову Савету міністраў №207 ад 5 сакавіка 2012 года. Паводле яе, спачатку гарвыканкам дае дазвол на мерапрыемства, а пасля ўжо заключаюцца ўсе неабходныя дамовы.



Шанцаў не выключае, што адмова гарвыканкама ў правядзенні мітынгу і шэсця можа скончыцца судовымі разбіральніцтвамі.



Пад заявай на акцыю падпісаліся восем лідараў магілёўскіх дэмакратычных партый, арганізацый і незалежных прафсаюзаў. Мітынг і шэсце мусілі прайсці ў вызначаным уладамі месцы — на стадыёне “Хімік”. Папярэднія мерапрыемствы супраць расійскіх авіябаз былі таксама забароненыя мясцовымі ўладамі.  



Фота — charter97.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі