У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек, сярод іх — Дзмітрый Кучук

Дзмітрый Кучук / facebook.com

Дзмітрый Кучук / facebook.com

Беларускія праваабаронцы паведамляюць, што колькасць палітычных зняволеных у Беларусі зноў дасягнула 1400 чалавек. Яны дадалі ў спіс яшчэ 13 чалавек, якіх прызналі палітвязнямі. Гэта — Дзіяна Кішкарэнка, Анастасія Юманава, Вольга Патрусаева, Дзмітрый Кучук, Міхаіл Петраш, Юрый Хаванскі, Піліп Сцёпін, Яўген Цыбулька, Вячаслаў Баравік, Дзмітрый Шчамер, Іван Дыдышка, Сяргей Крук і Андрэй Анпілогаў. Яны лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Большасць палітвязняў былі затрыманыя па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Лідара ліквідаванай партыі "Зялёныя" Кучука схапілі 16 лютага ў Мінску пры спробе ўскласці кветкі каля пасольства Расіі ў дзень гібелі Аляксея Навальнага. Ён не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі