Вы тут

У Магілёве правяраюць рэчку, якая раптоўна стала бірузовай

Рака Дубровенка / vk.com/my.mogilev

У сацсетках абмяркоўваюць незвычайныя фота ракі Дубровенкі — вада ў ёй стала нязвыклага ярка-бірузовага колеру. Здымкі з'явіліся ў выходныя ў пабліку "Магілёў real" "ВКонтакте".

Спецыялісты Магілёўскага камітэта прыродных рэсурсаў выехалі на месца, каб ацаніць сітуацыю.

"Цяпер рака выглядае нармальна, але гэта не значыць, што ўсё добра. Усе даследуем і праверым", — кажуць у камітэце. Да профільных чыноўнікаў датэлефанаваўся Onliner.by.

Спецыялісты не выключаюць, што ў раку маглі проста выліць фарбавальнік, але з канчатковымі высновамі не спяшаюцца.

"Шкада, што відавочцы адразу не звярнуліся да нас, але мы працуем. Магчыма, гэта проста дзіцячае свавольства. Але не факт", — адзначылі ў камітэце.

Дубровенка — невялікая рака, якая працякае па тэрыторыі Магілёўскага раёна і ўпадае ў Дняпро. Яе працягласць — каля 18 кіламетраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.