У Магілёве пачалі судзіць цыганскага барона, затрыманага ў хапуне паўгода таму

У Магілёве пачалі судзіць цыганскага барона, затрыманага ў хапуне паўгода таму

26 лістапада ў Магілёве пачалі судзіць цыганскага барона "Ромку", затрыманага падчас хапуна ў ромскім пасёлку Чапаеўка паўгода таму. Тады АМАП шукаў у пасёлку датычных да знікнення інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча. У міліцыі былі падставы меркаваць, што да знікнення інспектара мае дачыненне ромская дыяспара. У ромскім пасёлку Чапаеўка прайшоў міліцэйскі рэйд, падчас якога былі затрыманыя і дапытаныя некалькі дзясяткаў чалавек.

Пазней следства прыйшло да высновы, што Патаповіч адправіў калегам ложнае паведамленне з намёкам на сваё выкраданне, а пасля сам раскідаў вакол сябе дровы, зняў штаны, звязаў сабе рукі і стрэліў у сябе з табельнага "Макарава".

Іх неўзабаве выпусцілі, выбачацца перад ромамі прыехала кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Але Раман Бараноўскі па мянушцы "Ромка" застаўся за кратамі. Яго абвінавачваюць у гандлі наркотыкамі.

Суд над "Ромкам" праходзіць у закрытым рэжыме — ні яго маці, ні жонку, ні сястру ў залу не пусцілі. Звестак ад адваката жанчыны чакаюць у калідоры. Яны спадзяюцца толькі на кіраўніцу Адміністрацыі прэзідэнта Наталлю Качанаву, з якой хацелі б сустрэцца, каб яна зноў заступілася за ромаў — як паўгода таму. Ну і яшчэ на Бога.

"Божачкі-божачкі, дапамажы нам", — усхліпвае маці "Ромкі" і дадае, што іх Раман — ніякі не барон. Маўляў, гэта яго бацька быў баронам, а ён проста застаўся крайнім.

Мужчыну вінавацяць у незаконным абароце наркотыкаў па частцы 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Максімальнае пакаранне па ім — да 15 гадоў зняволення.

Нагадаем, 16 траўня стала вядома пра знікненне 22-гадовага інспектара дарожна-патрульнай службы Яўгена Патаповіча. Яго цела знайшлі ў лесе ў трох кіламетрах ад Магілёва. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку". Але неўзабаве Следчы камітэт прыйшоў да высновы, што Патаповіч інсцыянаваў сваё забойства. а насамрэч здзейсніў самагубства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі