У Магілёве затрыманы цыганскі барон, яго падазраюць у збыце наркотыкаў

У Магілёве затрыманы цыганскі барон, яго падазраюць у збыце наркотыкаў

22 траўня ў магілёўскім раёне Чапаеўка затрыманы 48-гадовы цыганскі барон па мянушцы “Ромка”. Мужчына падазраецца ў збыце наркотыкаў і ў невыкананні рашэння суда, які пазбавіў яго права кіраваць транспартнымі сродкамі. Спецаперацыю па затрыманні цыганскага барона праводзілі супрацоўнікі упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС пры падтрымцы ДАІ і АМАП.

У час затрымання мужчына паспеў праглынуць пакецік — як мяркуецца, з наркотыкам. У яго аўтамабілі аператыўнікі знайшлі невялікую ёмістасць з вадкасцю, якую накіравалі на экспертызу.

У Магілёве затрыманы цыганскі барон, яго падазраюць у збыце наркотыкаў
svaboda.org

Аднак 20 траўня Следчы камітэт правёў брыфінг, на якім было заяўлена, што асноўная версія таго, што адбылося з супрацоўнікам ДАІ, — самагубства. Маўляў, раней Патаповіч ужо спрабаваў звесці рахункі з жыццём, а 16 траўня ўсё ж учыніў суіцыд, перад тым інсцыянаваўшы сваё забойства.

Ромы трапілі пад падазрэнне, бо незадоўга да смерці інспектар адправіў калегам паведамленне ў Viber пра тое, што яго на чорнай "Волзе" з расійскімі нумарамі выкралі тры чалавекі цыганскай знешнасці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі