Вы тут

Асноўная версія следства па гібелі інспектара ДАІ з Магілёва — самагубства

Кадр з відэабрыфінгу

Асноўная версія смерці лейтэнанта міліцыі пад Магілёвам — суіцыд. Пра гэта заявілі прадстаўнікі Следчага камітэта на відэабрыфінгу 20 траўня. 

Раней паведамлялася, што 22-гадовы інспектар ДАІ загінуў увечары 16 траўня. Паведамлялася, што праваахоўнікі шукаюць яго забойцаў. Нібыта, яго выкралі тры чалавекі на чорнай "Волзе": пра гэта малады чалавек напісаў у адным з месенджараў.

Цяпер следчыя заяўляюць, што высветлілі ўсе дзеянні Яўгена Патаповіча да 18-й гадзіны 16 траўня — меркаванага часу гібелі. 

Паведамляецца, што малады чалавек сам прыбыў на месца трагедыі. На месцы быў знойдзены табельны пісталет, дакументы і асабістыя рэчы, дровы, рыдлёўка, вадкасць для распальвання. Следчыя паказалі відэа, як хлопец напярэдадні трагедыі купляў у краме рыдлёўку, дровы, вадкасць для распальвання ў краме. 

Следчыя падкрэсліваюць, што на целе міліцыянта не было траўмаў, акрамя агнястрэльнага ранення. Былі толькі сляды крыві на правай руцэ. Размяшчэнне рук не супярэчыла версіі самагубства. 

Дэталізацыя тэлефанаванняў дазволіла ўдакладніць, што лейтэнант быў на тым месцы, дзе знайшлі яго труп. 

Паводл звестак следства, хлопец загадзя падрыхтаваў паведамленні з суіцыдальнымі намерамі і частку накіраваў іх сваім знаёмым.

Цяпер следства высвятляе, хто яго давёз да месца смерці.