Вы тут

У Магілёўскім раёне невядомыя выкралі інспектара ДАІ, яго забілі

twitter.com/SledcomRB

16 траўня ў Магілёўскай вобласці невядомыя выкралі афіцэра дарожна-патрульнай службы ДАІ. Увесь асабісты склад абласнога УУС быў падняты па трывозе. На трасах з'явіліся міліцыянеры з аўтаматамі. Даішніка вывезлі на чорнай "Волзе" з рэгістрацыйнымі нумарамі Расійскай Федэрацыі. У салоне знаходзіліся яшчэ тры чалавекі. Тэлеграм-канал распаўсюдзіў радыёперахоп арыентыроўкі міліцыі наконт зніклага супрацоўніка ДАІ. Пазней 23-гадовага лейтэнанта П. знайшлі ў Магілёўскім раёне, ён загінуў. Забойцаў шукаюць.

МУС паведамляе ў Twitter: "Сёння, 16 траўня, пры выкананні службовага абавязку загінуў супрацоўнік батальёна ДПС ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама 1996 г. н. У цяперашні час у Магілёўскім раёне, паблізу трасы Магілёў — Шклоў, працуе следча-аператыўная група. Устанаўліваюцца абставіны здарэння". Гэты тэкст быў агучаны ў канцы выпуска навінаў на тэлеканале "Беларусь 1".

Расследаванне забойства асабіста кантралюе Аляксандр Лукашэнка. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку". Справа ў вытворчасці Цэнтральнага апарату Следчага камітэта. Забойцам пагражае смяротнае пакаранне.

Месца здарэння / TUT.by