У Магілёўскай пракуратуры вырашалі, што рабіць з "рэйкавай вайной"

У Магілёўскай вобласці хтосьці пакінуў на рэйках вядро з камянямі / З архіву БЕЛТА​
У Магілёўскай вобласці хтосьці пакінуў на рэйках вядро з камянямі / З архіву БЕЛТА​

Як мінімум шэсць разоў гэтай восенню супрацоўнікі Магілёўскага АУС на транспарце сутыкаліся з сітуацыямі, якія пагражалі "бяспецы руху" цягнікоў, гаворыцца ў паведамленні пракуратуры вобласці. Чатыры разы хтосьці блакаваў рэйкі пры дапамозе металічнага дроту, а яшчэ пакідалі на шляху руху "падпалены прадмет" і металічнае вядро з камянямі.

"Апошнім часам на тэрыторыі рэгіёна зафіксаваныя радыкальныя дзеянні, накіраваныя на парушэнне нармальнай працы Магілёўскага аддзялення БЧ", — заявіў на спецыяльнай аператыўнай нарадзе намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Сяргей Сільвановіч.

У нарадзе таксама ўзялі ўдзел транспартны пракурор вобласці, прадстаўнікі УУС, УСК і Беларускай чыгункі. Сумеснымі намаганнямі шукалі адказ на пытанне, якія меры можна прыняць, каб "выключыць пагрозу бяспекі руху чыгуначнага транспарту", падкрэслілі ў аддзеле інфармацыі Магілёўскай пракуратуры. 

Якія канкрэтна меры вырашана прыняць, не ўдакладняецца, але іх выкананне "пракуратура вобласці ўзяла на кантроль".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі