У лякарні, куды прыехаў Лукашэнка, — бела-чырвоныя жалюзі (фота)

У лякарні, куды прыехаў Лукашэнка, — бела-чырвоныя жалюзі (фота)

У Стаўбцоўскай лякарні, куды 8 снежня прыязджаў Аляксандр Лукашэнка, жалюзі пафарбаваныя ў белы і чырвоны колер. Гэта бачна на фатаздымку, які размясціў ТГ-канал "Пул Першага". 

Дый гарбату Лукашэнку налівалі ў белы кубак з чырвоным нацыянальным арнаментам. 

Пры выразнай нелюбові беларускай улады да спалучэння белага і чырвонага колераў, гэта вельмі дзівіць. Няўжо хтосьці недапільнаваў? Раней у Беларусі былі заўважаныя шлагбаўмы, якія перафарбоўвалі з бела-чырвоных у бела-сінія, і трубы кацельняў, дзе замазвалі чырвоныя палоскі.

У лякарні, куды прыехаў Лукашэнка, — бела-чырвоныя жалюзі (фота)
Аляксандр Лукашэнка ў Стаўбцоўскай лякарні / "Пул Першага"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі