У Літву прыляцеў спартыўны самалёт з Беларусі
![Самалёт здзейсніў пасадку ў Вільні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/vilniaus-oro-uostas-6656fe24e419e.jpg.webp?itok=RaAQ-4e8)
Самалёт здзейсніў пасадку ў Вільні / 15min.lt
У Літву прыляцеў невялікі спартыўны самалёт з Беларусі (рэгістрацыйны нумар EW-535SL). Як паведамляе 15min.lt, ён прызямліўся ў аэрапорце Вільні раніцай у аўторак. Перад гэтым быў атрыманы дазвол на пасадку.
З агульнадаступных звестак відаць, што самалёт належыць прыватнаму аэрадрому пад Мінскам. Літоўскі бок паведаміў, што самалётам кіравала прыватная асоба. Яе і пасажыраў праверылі ў адпаведнасці са спісамі санкцый ЕС. Толькі пасля гэтай працэдуры самалёту дазволілі прызямліцца ў Вільні.
Пазней высветлілася, што гэта быў IT-прадпрымальнік Сяргей Вардамацкі, які цяпер называе сябе "апошнім" і "самым знакамітым" прыватным міжнародным пілотам з Беларусі. "Падвёз сяброўку да Ryanair", — напісаў ён у Facebook.
![У Літву прыляцеў спартыўны самалёт з Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/445181078_10160202629958697_5840701019429858282_n.jpg.webp?itok=4grErTub)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.