У Літве знайшлі і замарозілі актывы, звязаныя з "гаманцом Лукашэнкі"

Аляксандр Шакуцін
Аляксандр Шакуцін

Актывы трох беларускіх юрыдычных асоб і адной фізічнай асобы знойдзеныя і замарожаныя ў Літве. Блакаванне звязанае з фінансавымі санкцыямі Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі і Расіі. Яно закранула набліжанага да Лукашэнкі бізнесоўца Аляксандра Шакуціна.

Усяго ў рамках уведзеных санкцый у Літве замарожана больш за 17,9 млн. еўра, 6,4 млн. долараў і 3,7 млн. расійскіх рублёў. Яны належаць шасці юрыдычным асобам, якія маюць рахункі ў Літве. Акрамя Шакуціна, актывы звязаныя з расіянамі Аляксеем Нячаевым, Аляксеем Мардашовым, Андрэем Мельнічэнкам, Андрэем Гур'евым і Ігарам Сечыным, паведамляе Служба расследавання фінансавых злачынстваў (FNTT) Літвы.

Таксама быў абмежаваны доступ бізнесменаў да трох аб'ектаў нерухомасці і двух зямельных участкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі