Вы тут

У Літве заявілі, што адбіваюць кібератаку расійскіх хакераў

Віртуальная атака на Літву / delfi.lt

У Літве заявілі, што адбіваюць кібератаку расійскіх хакераў. З-за гэтага ў панядзелак былі недаступныя або працавалі з перабоямі сайты дзяржаўных органаў і арганізацый. Як піша delfi.lt, адказнасць за атаку ўзяла на сябе групоўка Killnet. У распаўсюджаным відэа яе прадстаўнік заявіў, што акцыя з'яўляецца помстай за ўведзеныя ў чэрвені Літвой абмежаванні на калінінградскі транзіт некаторых тавараў. Як вядома, Вільня спасылаецца на санкцыі ЕС. Масква ж абураная, гучаць пагрозы, а Аляксандр Лукашэнка ўбачыў у гэтых падзеях нават "аб'яўленне вайны".

З-за кібератак "з меркаванняў бяспекі" прыпыніла працу сваіх інфармацыйных сістэм Дзяржаўная падатковая інспекцыя Літвы. Сцвярджаецца, што даныя кліентаў "знаходзяцца ў бяспецы". З-за парушэння працы інфармацыйных сістэм адбыўся збой у выдачы пашпартоў і відаў на жыхарства. "Некаторыя збоі" адбыліся і ў працы сайта кампаніі "Аэрапорты Літвы". Там запэўніваюць, што "усё працуе... сістэмы працуюць".

Хакеры якраз паставілі сабе мэтай інтэрнэт-старонкі прадпрыемстваў, якія прадастаўляюць паслугі сістэм кіравання дакументамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.