У Літве расказалі, чаму вырашылі закрыць Шумскас і Цвярачус на мяжы з РБ

Пункт пропуску "Лоша" ("Шумскас") на беларуска-літоўскай мяжы  / @gpkgovby

Пункт пропуску "Лоша" ("Шумскас") на беларуска-літоўскай мяжы  / @gpkgovby

Літва плануе закрыць два пункты пропуску — "Шумскас" ("Лоша") і "Цвярачус" ("Відзы") на мяжы з Беларуссю, бо яны слабей абсталяваныя тэхнічна. Пра гэта расказаў дарадца літоўскага прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы Дарус Урбанас у інтэрв'ю рэсурсу LTR.

"У гэтых пунктах нам не хапае нейкага абсталявання, каб вельмі эфектыўна кантраляваць рух кантрабанды", — адзначыў ён. Акрамя таго, калі гэтыя пункты будуць закрытыя, у літоўскага боку вызваляцца рэсурсы, якія можна будзе накіраваць у іншыя месцы "на ўзмацненне абароны нашай вонкавай мяжы", адзначыў Урбанас. Са слоў намесніка кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Літвы Саўлюса Некрашэвіча, закрыццё часткі дзейных памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю знізіць рызыку сутыкнення з пагрозамі.

Раней літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа заявіў, што Вільня, Варшава і Рыга могуць разам закрыць мяжу з Беларуссю. Гэта адбудзецца, калі сітуацыя з бяспекай праз наймітаў ПВК "Вагнер", якія знаходзяцца ў Беларусі, пагоршыцца. Раней пра гэта ж казалі і польскія чыноўнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі