Гітанас Наўседа назваў колькасць вагнераўцаў у Беларусі

Вагнераўцы ў Беларусі / Вагнеровцы в Беларуси / "Ваяр"

Вагнераўцы ў Беларусі / "Ваяр"

У Беларусі знаходзіцца каля чатырох тысяч вагнераўцаў. Такую лічбу назваў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пасля сённяшніх перамоваў з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.

"Мы фактычна параўналі тыя звесткі, якія абодва маем, і можам канстатаваць, што яны вельмі падобныя: колькасць баевікоў "Вагнера", якія дыслакуюцца на тэрыторыі Беларусі, ужо перавышае 4 тысячы або блізка да гэтага. Частка баевікоў падышла да нашай мяжы, заняўшы пазіцыі ў раёне Гродна", — прыводзіць LRT словы Наўседы.

Літоўскі прэзідэнт падкрэсліў, што такое размяшчэнне вельмі зручнае для правакацый як на беларуска-польскай, так і на беларуска-літоўскай мяжы.

На думку Наўседы, колькасць вагнераўцаў у Беларусі можа павялічыцца да 10 тысяч.

Як распавядала Еўрарадыё, Наўседа і Маравецкі 3 жніўня правялі перамовы ў Сувалкскім калідоры. Кіраўнік польскага ўрада прагназуе рост колькасці правакацый з боку Беларусі і Расіі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі