У Літве хочуць абмежаваць увоз цыгарэтаў з Беларусі

У Літве хочуць абмежаваць увоз цыгарэтаў з Беларусі / pixabay.com
У Літве хочуць абмежаваць увоз цыгарэтаў з Беларусі / pixabay.com

У Літве прапануюць абмежаваць увоз беларускіх цыгарэт фізічнымі асобамі за месяц, піша DELFI.lt.

Пасля таго, як Беларусь увяла бязвізавы рэжым, грамадзяне Літвы сталі больш актыўна вазіць кантрабанду, паскардзіўся кіраўнік Нацыянальнай асацыяцыі вытворцаў тытунёвых вырабаў Арнас Невяраўскас.

У Літву цяпер можна ўвезці 40 цыгарэтаў (2 пачкі) за раз. Але абмежавання на колькасць такіх увозаў за месяц або тыдзень няма. Таму тэарэтычна літоўцы могуць хоць кожны дзень вазіць па два пачкі цыгарэтаў.

Невяраўскас прапаноўвае абмежаванне — не больш за 80 цыгарэтаў (4 пачкі) на чалавека ў месяц. Па яго звестках, у студзені-кастрычніку колькасць легальных перасячэнняў беларуска-літоўскай мяжы вырасла ў 9 разоз у параўнанні з мінулым перыядам. "Можна адзначыць, што адны і тыя ж асобы перасякаюць мяжу па шмат разоў у дзень (тыдзень, месяц). Таму колькасць тавараў, якія ўвозяцца, расце не толькі праз тое, што грамадзяне не дэкларуюць тавары, а праз тое, што могуць увозіць іх шмат разоў. Таму ёсць падазрэнні, што яны могуць увозіць цыгарэты не для сябе, а для продажу на ценявым рынку", — кажа кіраўнік асацыяцыі.

За перавышэнне нормы Невяраўскас прапануе абкладаць грамадзян падаткамі, а за ўвоз без дэкларацыі — караць як за кантрабанду.

Мінфін Літвы не ўхваляе гэтую прапанову, бо гэта запатрабуе ад мытні непрапарцыйна вялікую адміністрацыйную нагрузку. Да таго ж, павялічыцца і час на праходжанне мяжы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі