У лістападзе беларусы купілі на $300 млн больш валюты, чым прадалі

Беларусы прадалі ў лістападзе 668,6 млн долараў (наяўнай і безнаяўнай валюты), а купілі 993,4 млн долараў. Такім чынам, чыстая пакупка замежнай валюты ў мінулым месяцы склала $324,8 млн.

За студзень-лістапад 2014-га фізічныя асобы прадалі 8 млрд 947,6 млн долараў, купілі 9 млрд 431 млн долараў, інфармуе БЕЛТА.

Суб'екты гаспадарання (рэзідэнты Беларусі) за лістапад прадалі замежнай валюты на $1 млрд 657,7 млн (за студзень-лістапад — 20 млрд 410,3 млн долараў), набылі — $1 млрд 836,6 млн (20 млрд 455,3 млн долараў). Такім чынам, чыстая купля замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання-рэзідэнтамі склала 178,9 млн долараў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі