У Лепелі петарда выбухнула ў руцэ падлетка, яго шпіталізавалі
![Чарговае здарэнне (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/fireworks-1917000_1280.jpg.webp?itok=HN3D4xOH)
Чарговае здарэнне (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Лепелі петарда выбухнула ў правай руцэ падлетка, яго шпіталізавалі у хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы. У 14-гадовага школьніка тэрмічныя апёкі.
Як піша "Лепельскі край", здарэнне адбылося ўвечары 11 снежня. Хлопец убачыў на дарозе петарду і падняў яе, пасля чаго падпаліў, але выкінуць не паспеў.
Днямі падобны выпадак адбыўся ў Бабруйску, дзе пацярпеў 16-гадовы школьнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.