Вы тут

У Лельчыцах ветэранам зробяць зніжкі на прадукты — у гастраноме "Варты"

Лельчыцы / planetabelarus.by

У Лельчыцкім раёне ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, з 5 да 9 траўня змогуць танней купіць вараную каўбасу, рыбу, рыс, манку, прасяныя крупы, садавіну, кандытарскія вырабы, чай і каву. Зніжкі да Дня Перамогі, згодна з загадам Лельчыцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства, ад 5% да 11%.

У акцыі ўдзельнічаюць вясковыя крамы. А ў самім райцэнтры зніжкі робіць гастраном "Варты" ("Достойный").

Лельчыцы — горад у Гомельскай вобласці, на мяжы з Украінай. Па стане на 1 студзеня 2020 года ў Лельчыцкім раёне жыве 25 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.