Вы тут

У Курапатах невядомыя павалілі больш за дзясятак крыжоў

Фота са старонкі Паўла Севярынца ў Facebook

У Курапатах невядомыя павалілі больш за дзясятак крыжоў. Пра гэта паведаміў палітык Павел Севярынец. "Гэта падобна на спробную правакацыю", піша ён на сваёй старонцы ў Facebook і змяшчае фотаздымкі. Севярынец адзначае, што крыжы павалілі ў двух розных месцах.

Курапаты — месца масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Урочышча знаходзіцца на ўскраіне Мінска. За апошнія дзесяцігоддзі там узнік народны мемарыял. Нядаўна помнік у Курапатах усталявалі і ўлады.