У Крычаў прывезлі васковых Пуціна і Сталіна

"Імперскі" комплекс у Крычаве / mogilev.media
"Імперскі" комплекс у Крычаве / mogilev.media

У Крычаў прыехаў забаўляльны комплекс з Расіі з васковымі фігурамі Пуціна і Сталіна, піша "Магілёў.Media". Гэты комплекс прыязджаў у мясцовы парк Перамогі летась у кастрычніку, а цяпер вярнуўся.

У ім ёсць дзіцячыя каруселі накшталт машынак, якімі можна кіраваць, і слонікаў, на якіх можна пакатацца.

Асаблівую ўвагу звяртае выстава васковых фігур пад назвай "Імперыя" з выявай двухгаловага расійскага арла. Акрамя Сталіна і Пуціна там можна пабачыць васковыя фігуры іншых кіраўнікоў Расійскай імперыі ды Савецкага Саюза.

Як піша мясцовае выданне, вялікага ажыятажу "імперскі" комплекс у крычаўцаў не выклікае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі