У Крамлі выказаліся пра прэзідэнцкія выбары ў Беларусі

У Крамлі выказаліся пра прэзідэнцкія выбары ў Беларусі

У Крамлі выказаліся пра прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Пытанне прэс-сакратару расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрыю Пяскову задала "Медуза". Яно датычыла ацэнкі перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі і таго, ці расійскія ўлады прыглядаюцца да сапернікаў Аляксандра Лукашэнкі на выбарах. Была згадана кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская, якая выступіла супраць саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

"Выбары яшчэ не адбыліся, — кажа Пяскоў. — Ацэнкі перадвыбарчай кампаніі мы не даем, мы не ўмешваемся ва ўнутраныя справы нашага найбліжэйшага саюзніка і не будзем гэтага рабіць і далей".

Прэс-сакратар Пуціна падкрэсліў важнасць Беларусі, саюзнай дзяржавы для Расіі, як і працягнення "інтэграцыйных працэсаў". Паводле яго слоў, у Маскве высока ацэньваюць "тых прадстаўнікоў саюзнай Беларусі, якія адпавядаюць у гэтым плане ўзаемнасцю" і якія "з'яўляюцца прыхільнікамі далейшага паглыблення нашых саюзных адносін".

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 9 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі