У Кобрыне знесены бюст Суворава вернуць на месца

У Кобрыне знесены бюст Суворава вернуць на месца

Помнік Сувораву ў Кобрыне, знесены грузавіком Брэсцкага мясакамбіната, вернуць на месца пасля рэстаўрацыі, паведамляе тэлеканал "Белсат". Пры здарэнні бронзавы бюст расійскага палкаводца не пацярпеў. А вось пастамент быў пашкоджаны: у яго адляцела гранітная пліта.

Інцыдэнт адбыўся 17 верасня. Як кажуць у Кобрынскім райвыканкаме, бюст знеслі выпадкова. Кіроўца ўпершыню прыехаў у горад. Ён прывёз прадукцыю ў кавярню, якая знаходзіцца недалёка ад музея-сядзібы Суворава. Кіроўца ехаў заднім ходам і не бачыў помнік. Паведамляецца, што мужчына адчуў, быццам упёрся ў нейкую перашкоду, і выкарчаваў яго, як дрэва.

Як вядома, у гісторыі Беларусі Аляксандр Сувораў праславіўся актыўным удзелам у задушэнні паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі