Вы тут

У Кобрыне 13-гадовы матацыкліст з 15-гадовым пасажырам урэзаўся ў "Шкоду"

ДТЗ у Кобрыне / brest.mvd.gov.by

Цяжкія траўмы атрымаў непаўналетні матацыкліст у Кобрыне. Здарэнне адылося ўвечары 26 верасня, паведамляе абласная ДАІ.

13-гадовы хлопец на матацыкле "Мінск" вёз 15-гадовага пасажыра. На скрыжаванні вуліц Штабная і Верталётная ён не саступіў дарогу аўтамабілю "Шкода", які ехаў па галоўнай дарозе.

Траўмы атрымалі і кіроўца матацыкла, і пасажыр. Пасажыра адрусцілі дадому пасля першай меддапамогі, а кіроўцу з цяжкімі трамамі шпіталізавалі ў траматалогію Брэсцкай дзіцячай гарадской бальніцы. 

Паведамляецца, што матацыкл падлетку даў пакатацца яго старэйшы брат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.