Вы тут

У КНР ад новага каранавіруса памерлі 132 чалавекі

На вуліцы кітайскага горада / Reuters

У КНР ад новага каранавіруса памерлі 132 чалавекі (за апошнія суткі — 26). Кітайскія ўлады паведамляюць пра амаль 6 тысяч выпадкаў заражэння, пад падазрэннем больш за 9 тысяч чалавек, абследаванне праходзяць амаль 60 тысяч.

Невядомы дагэтуль вірус быў выяўлены ў канцы мінулага года ў 11-мільённым горадзе Ухань у КНР. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што ён можа перадавацца ад чалавека да чалавека нават падчас інкубацыйнага перыяду (яго праявы падобныя да іншых вострых вірусных захворванняў). Першы чалавек памёр 11 студзеня 2020-га. Ухань і шэраг іншых кітайскіх гарадоў закрытыя.

Маштабы распаўсюду новага каранавіруса ўжо перавысілі паказчыкі эпідэміі атыпічнай пнеўманіі 2002-2003 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.