У Кітаі зробяць назіральную пляцоўку са шкла на вышыні 280 метраў (фота)

Шкляная назіральная пляцоўка, размешчаная на вяршыні скалы, адкрыецца ў Кітаі. Паводле Crienglish.com, гэта будзе найвялікшая ў Азіі пляцоўка такога кшталту. Яе будаўніцтва завяршаецца ў Чунціне на паўднёвым захадзе КНР.

Шырыня пляцоўкі складае 11 метраў, даўжыня — 26 метраў. Платформа знаходзіцца на вышыні 280 метраў ва Улунскім нацыянальным геалагічным парку. Дзякуючы гэтай канструкцыі смелыя турысты змогуць атрымаць асалоду ад панарамнага віду пад сваімі нагамі.

Дзякуючы гэтаму праекту кітайцы спрабуюць задаволіць густы падарожнікаў, якім надакучыў “звыклы агляд славутасцяў”.  

Пляцоўку робяць з трох слаёў загартаванага шкла, кожны з якіх можа вытрываць вагу да 10 тон. Адкрыццё платформы чакаецца напярэдадні Дня ўтварэння КНР, які адзначаецца 1 кастрычніка.

Фота: Твітэр

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі