У мясцовага кіраўніка пасля слоў Лукашэнкі апусціліся рукі (відэа)

У мясцовага кіраўніка пасля слоў Лукашэнкі апусціліся рукі (відэа)

Падчас паездкі ў Лагойскі раён Аляксандр Лукашэнка зноў зайшоў на ферму. Ён прыехаў на жывёлагадоўчы комплекс сельскагаспадарчага цэха "Гайна", які адносіцца да Мінскага трактарнага завода, а таксама на машынны двор сельскагаспадарчага комплексу "Астрошыцы", якім апякуецца Мінскі камбінат хлебапрадуктаў. На гэты раз кіраўнік дзяржавы быў у лепшым настроі ды і каровы ўтрымліваюцца там лепш, чым раней ён бачыў у Шклоўскім раёне.

У сюжэце тэлеканала АНТ паказалі цікавае выказванне Лукашэнкі. Ён так ацэньваў працу мясцовага кіраўніка: "Яго вопыт някепскі. Ну які яго вопыт?! Проста стаў па-гаспадарску падыходзіць да гэтага пытання".

Пасля апошніх слоў кіраўніка дзяржавы кіраўнік апусціў рукі, якія трымаў перад сабой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі