У Кіеве назвалі непрымальнай эвакуацыю мірных жыхароў праз Беларусь у РФ

У Кіеве назвалі непрымальнай эвакуацыю мірных жыхароў праз Беларусь у РФ

Віцэ-прэм'ер Украіны Ірына Верашчук пракаментавала расійскую прапанову адкрыць 7 сакавіка "гуманітарныя калідоры" з Украіны ў... Расію. Паводле яе слоў, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прасіў у тэлефоннай гутарцы Уладзіміра Пуціна дапамагчы з эвакуацыяй мірных жыхароў. Але расійская прапанова непрымальная для ўладаў Украіны. "Прэзідэнт Макрон, Расія выкарыстоўвае ваша імя", — кажа Верашчук.

"Ну не паедуць нашы людзі з Іванкава, з Дымера, з Вышгарада, з-пад Кіева ў Беларусь з тым, каб пасля самалётамі паляцець у Расійскую Федэрацыю", — дадала віцэ-прэм'ер. Як незадаволяць украінцаў з Харкава і Сумаў прапановы расіян эвакуявацца ў Расію. Ірына Верашчук заявіла пра "маніпуляцыю" з боку РФ. Украіна накіравала Маскве сваё бачанне, як мусяць выглядаць гуманітарныя калідоры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі