У Харкаве расіяне трапілі ў жылы дом, пад заваламі можа быць дзіця

Украінскія ратавальнікі разбіраюць завалы ў Харкаве

Украінскія ратавальнікі разбіраюць завалы ў Харкаве / @mvs_ukraine

Расіяне працягваюць атакаваць Харкаўскую вобласць. Гэтай раніцай удар быў нанесены па самім Харкаву. "Удары ворага прыйшліся выключна па грамадзянскай інфраструктуры Харкава, у адным выпадку — па жылым доме", паведаміў у Телеграм мэр горада Ігар Церахаў. Паводле яго слоў, пад заваламі можа быць дзіця, таму "выратавальнікі імкнуцца як мага хутчэй разабраць іх"

Пазней стала вядома, што гэтае дзіця загінула. Яму было 10 гадоў. Папярэдне пацярпелі 16 чалавек, у тым ліку 11-месячнае дзіця. "На месцы трапленняў працуюць ратавальнікі, разбіраюць завалы",піша кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.

У выніку ўчорашняга ўдару расіян па вёсцы Граза Купянскага раёна Харкаўскай вобласці загінулі 52 чалавек, у тым ліку 8-гадовае дзіця. Аварыйна-выратавальныя работы ў пятніцу працягваліся. Апазнаць змаглі пакуль толькі 35 загінулых. "Усіх астатніх даставілі ў морг, для ідэнтыфікацыі давядзецца праводзіць аналіз ДНК",прыводзіць Hromadske словы начальніка следчага ўпраўлення Нацпаліцыі ў Харкаўскай вобласці Сяргея Болвінава. Расіяне выпусцілі ўчора па вёсцы ракету" Іскандэр", якая трапіла ў кавярню-краму. У гэты час у кафэ адбываліся памінкі па мясцовым жыхару — загінуламу ваеннаму. На памінкі прыйшлі выключна грамадзянскія людзі, кажуць у Харкаўскай пракуратуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі