У Казахстане затрыманы экс-міністр абароны краіны

Экс-міністр абароны Казахстана Мурат Бектанаў​  / inbusiness.kz
Экс-міністр абароны Казахстана Мурат Бектанаў​  / inbusiness.kz

У Казахстане ўзяты пад варту экс-міністр абароны краіны Мурат Бектанаў. Яго затрымалі за бяздзейнасці па службе, распачатая крымінальная справа, паведамляе казахстанскі рэсурс vlast.kz.

19 лютага ў дачыненні да Бектанова было пачата дасудовае расследаванне, а ўчора яго затрымалі.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў звольніў Бектанава з пасады міністра абароны каля месяца таму, 19 студзеня. Новым міністрам стаў Руслан Жаксылыкаў. На ягоным прадстаўленні калектыву міністэрства Такаеў казаў, што ў крытычнай сітуацыі Бектанаў не змог праявіць камандзірскіх якасцяў і задзейнічаць войска.

У пачатку студзеня ў Казахстане ўспыхнулі масавыя пратэсты: першапачаткова людзі выйшлі на вуліцы з-за павышэння коштаў на газ. Аднак пазней сталі гучаць і палітычныя патрабаванні, людзі сталі патрабаваць адстаўкі ўладаў. На фоне пратэстаў урад Казахстана сышоў у адстаўку, прэзідэнт увёў надзвычайнае становішча, а затым узначаліў Раду Бяспекі, змяніўшы на гэтай пасадзе Нурсултана Назарбаева. Пасля нармалізацыі абстаноўкі сваіх пастоў таксама пазбавіліся шэраг сваякоў Назарбаева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі