Вы тут

У Казахстане Лукашэнка паспрабуе прадаць акцыі "Гомсельмаша"

Лукашэнка на "Гомсельмашы", жнівень 2018-га / БЕЛТА

У Казахстане Аляксандр Лукашэнка абмяркуе пытанне продажу буйнога пакета акцый "Гомсельмаша". Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Нацыянальнаму тэлевізійнаму інфармагенцтву "Хабар". Як інфармавала Еўрарадыё, на 24-25 кастрычніка запланаваны афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Казахстан, у Нур-Султане адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Касым-Жамартам Такаевым. Якраз на ёй і пойдзе гаворка пра акцыі "Гомсельмаша".

У згаданым інтэрв'ю беларускі кіраўнік заявіў, што прэзідэнт Казахстана ужо "зацікавіўся гэтым праектам" і падтрымлівае беларускую прапанову аб уваходжанні казахстанскага боку ў акцыянерны капітал прадпрыемства.

"Калі мы на "Гомсельмашы" пачнем вырабляць беларуска-казахстанскую тэхніку, хто ад гэтага страціць? Ніхто! Мы толькі выйграем",цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба.

Лукашэнка лічыць, што ў краінах постсавецкай прасторы ўжо "наеліся" нямецкай і амерыканскай сельскагаспадарчай тэхнікі. І цяпер, па словах кіраўніка дзяржавы, там гавораць: "Не, нам бы МТЗ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.