У Каталоніі абвясцілі афіцыйныя вынікі рэферэндуму аб незалежнасці

Канчатковыя вынікі рэферэндуму аб незалежнасці абвешчаныя ў Каталоніі, піша tut.by са спасылкай на La Vanguardia.

Паведамляецца, што ў галасаванні прынялі ўдзел 2 млн 286 тысяч 217 чалавек — гэта 43% ад тых, хто мае права голасу. За аддзяленне ад Іспаніі прагаласавалі 90% — 2 млн 44 тысячы 38 чалавек. Супраць — 7,83%.

Абмяркоўваць вынікі галасавання парламент Каталоніі плануе ў аўторак, 10 кастрычніка. 

Рэферэндум у Каталоніі адбыўся 1 кастрычніка. Афіцыйны Мадрыд не прызнаў легітымнасць галасавання і актыўна супрацьдзейнічаў яму. Пры сутычках прыхільнікаў незалежнасці рэгіёна і праваахоўных органаў Іспаніі ў дзень рэферэндуму ў Каталоніі пацярпелі 893 чалавекі.

Еўракамісія і Еўрапарламент назвалі рэферэндум незаконным, але раскрытыкавалі іспанскія ўлады за ўжыванне сілы падчас плебісцыту.