У Канадзе ў аўтааварыі загінула 14 маладых хакеістаў

У Канадзе ў аўтааварыі загінула 14 маладых хакеістаў

У Канадзе ў аўтааварыі загінула 14 маладых хакеістаў. Як паведамляюць замежныя СМІ, моладзевая каманда “Гумбальт Бронкас” ехала на матч супраць “Ніпавін Хоўкс”, калі яе аўтобус сутыкнуўся з грузавіком. Трагедыя адбылася непадалёк ад Тысдэйла ў правінцыі Саскачэван.

Узрост загінулых спартоўцаў — ад 16 да 21 года. Сярод ахвяраў здарэння таксама кіроўца аўтобуса. Яшчэ 14 чалавек трапілі ў лякарню, трое — у крытычным стане. Усяго ў момант аварыі ў транспартным сродку знаходзілася 28 чалавек.

Прэм’ер-міністр Канады Джастын Трудо выказаў спачуванні родным загінулых. Прэзідэнт хакейнага клуба “Гумбальт Бронкас” Кевін Герынджар зрабіў заяву, у якой звярнуў “думкі і малітвы” да сем’яў спартоўцаў і персаналу каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі