У Камсамольску-на-Амуры вада паднялася амаль да 9 метраў

На працягу бліжэйшых двух сутак чакаецца ўздым узроўню вады на 10-15 см. У Камсамольску-на-Амуры падтоплена каля 700 жылых дамоў з насельніцтвам 7500 чалавек, інфармуе РБК.



Штодня з прыбярэжных пасёлкаў, якія трапляюць у зону падтаплення, адбываецца эвакуацыя насельніцтва. Выратавальнікі вывезлі больш за 2000 чалавек, у тым ліку каля 700 дзяцей.



Тым часам узровень вады ў Амуры ў раёне Хабараўска панізіўся за суткі на 17 см і цяпер складае 750 см. У бліжэйшыя два дні ён павінен знізіцца яшчэ на 20-25 см.



Нагадаем, што Далёкі Усход  Расіі ўжо больш за месяц змагаецца з наступствамі паводкі. Ад дзеянняў стыхіі пацярпелі больш за 100 тысяч чалавек.



Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі