Вы тут

У калекцыі галерэі "Арт-Беларусь" — тры новыя працы мастакоў Парыжскай школы

Фота: minsknews.by

У галерэі "Арт-Беларусь" прэзентавалі тры працы беларускіх мастакоў Парыжскай школы, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны". Гэтыя карціны напрыканцы 2017-га — на пачатку 2018 года набыў для сваёй карпаратыўнай калекцыі "Белгазпрамбанк". 

Твор ураджэнца Віцебска Восіпа Цадкіна "Трое аголеных за сталом" банк набыў на аўкцыёне Christie's за 34 000 еўра. У карпаратыўнай калекцыі "Белгазпрамбанка" ёсць ужо чатыры скульптуры і дзве гуашы мастака.

За 2 700 еўра на аўкцыёне Artcurial набыты партрэт "Жанчына ў чырвонай камізэльцы", напісаны гомельскім ураджэнцам Міхаілам Кікоіным.

Яшчэ адным набыткам калекцыі стаў партрэт "Дзяўчынка з чырвоным бантам" брэсцкага мастака Якава Балглея. Карціна набытая ў французскага калекцыянера, і яе кошт не паведамляецца.

Паведамляецца, што раней усе тры карціны знаходзіліся ў прыватных зборах у Францыі.