У Качанавай запыталіся, чаму пра генацыд загаварылі толькі ў XXI стагоддзі
![Удзельнікі сустрэчы з Наталляй Качанавай / t.me/sovrep](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/44_12.jpg.webp?itok=zfZhd2w6)
Удзельнікі сустрэчы з Наталляй Качанавай / t.me/sovrep
У старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай запыталіся, чаму Беларусь занялася расследаваннем фактаў генацыду беларускага народа часоў вайны толькі ў XXI стагоддзі? Пытанне прагучала падчас сустрэчы са школьнікамі, студэнтамі ў Палацы дзяцей і моладзі. Качанава якраз сказала, што "забароненых тэмаў няма".
"Я лічу, што мы — беларускі народ — вельмі сціплы народ, — так яна адказвала на пытанне пра генацыд. — ...Мы не абвінавачвалі ні народ Германіі, ні іншыя народы, якія ўваходзілі ў гэтую кааліцыю і выступалі супраць савецкага народа. Мы падтрымлівалі мір і спакой. Лічылі, што гэта наша трагедыя, наш боль, і мы рабілі ўсё, каб перадаць праўдзівую гісторыю з пакалення ў пакаленне".
Але што ж змянілася? Улады Беларусі "сталі больш актыўныя", калі пабачылі, што "за межамі нашай краіны нацызм і фашызм зноў падымае галаву". "Вы бачыце, што адбываецца нават у некаторых нашых бліжэйшых суседзяў: перапісваецца гісторыя, зносяцца помнікі, — працягвала Наталля Качанава. — Пры гэтым гучаць дзікія і зусім неабгрунтаваныя абвінавачванні на адрас нашай краіны. Больш таго, былі і спробы злому нашай дзяржаўнасці".
З доўгага і блытанага тлумачэння Качанавай вынікае, што расследаванне пачалося з-за падзей 2020 года ў Беларусі.
![У Качанавай запыталіся, чаму пра генацыд загаварылі толькі ў XXI стагоддзі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1DX_0357-kopiya.jpg.webp?itok=fhhIt34F)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.