Вы тут

У Ізраілі асудзілі выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра яўрэяў

Аляксандр Лукашэнка выступае 3 ліпеня каля Кургана Славы / president.gov.by

У Ізраілі асудзілі выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра яўрэяў. МЗС гэтай краіны заявіла, што нядаўнія каментары беларускага кіраўніка былі "непрымальнымі". У знешнепалітычнае ведамства Ізраіля нават выклікалі часовага кіраўніка пасольства Беларусі "для размовы", паведамляе jpost.com.

Выступаючы 3 ліпеня каля Кургана Славы, Лукашэнка згадаў расследаванне злачынстваў нацызму, якое праходзіць у Беларусі. "Гэта падобна беларускаму Халакосту, або Халакосту беларускага народа, — гаварыў ён. — Яўрэі ж змаглі гэта даказаць. Увесь свет сёння схіляецца перад імі, нават баяцца пальцам у іх паказаць...".

А пасля дадаў: "А мы такія талерантныя, такія добрыя, мы нікога не хацелі пакрыўдзіць. Даскакаліся да таго, што нас пакрыўдзілі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.