Вы тут

У Іванаўскім раёне сутыкнуліся мікрааўтобусы, загінуў мужчына

На месцы ДТЗ / 1reg.by

У Іванаўскім раёне адбылося лабавое сутыкненне двух мікрааўтобусаў, ёсць ахвяра, паведамляе 1reg.by. Здарэнне адбылося раніцай 14 чэрвеня на 468-м кіламетры аўтадарогі М10 "Кобрын — Гомель — мяжа РФ". Ад атрыманых траўмаў памёр мужчына.

Як паведамляе прэс-служба МУС, Opel Movano выехаў на паласу сустрэчнага руху (ім кіраваў 24-гадовы жыхар Кобрына). Там і адбылося сутыкненне з Renault Master, якім кіраваў 35-гадовы мінчук. Апошні загінуў. Кіроўца Opel Movano і яго пасажыр атрымалі цяжкія траўмы, яны шпіталізаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.