У Івацэвіцкім раёне пасяліўся буры мядзведзь

У Івацэвіцкім раёне пасяліўся буры мядзведзь

Жыхары Івацэвіцкага раёна бачылі бурага мядзведзя. Гэта здарылася напрыканцы чэрвеня, паведамляе сайт нацыянальнага парку "Белавежскай пушчы".

Сляды жыццядзейнасці мядзведзя былі знойдзены спецыялістамі ва ўрочышчы "Машэраўскія домікі" яшчэ падчас веснавога ўліку глушца. Гэта былі сляды ад кіпцюроў звера на дрэвах. Пазней жыхары вёсак Рэчкі і Валішча заўважылі сляды мядзвежых лапаў і саму жывёлу.

У Івацэвіцкім раёне пасяліўся буры мядзведзь
Сляды ад кіпцюроў мядзведзя. Фота: npbp.by

Буры мядзведзь занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі яшчэ з 1981 года. Мяркуецца, што звер трапіў у лясы Івацэвіччыны з Налібокскай пушчы альбо Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Аднак факт таго, што ён не сыходзіць з урочышча можа гаварыць пра рассяленне бурага мядзведзя. 


Дарэчы, у СМІ патрапіла некалькі відэа з аўтамабільных рэгістратараў, дзе зняты бягучы па трасе мядзведзь. Адзін са звяроў бег па абочыне трасы М4 у бок Магілёва ў Бярэзінскім раёне. Звера спаткаў экіпаж міліцыі. Каб мядзведзь пакінуў дарогу, міліцыянерам давялося ўключыць мігалку і сірэну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі