У Італіі кажуць пра катастрафічныя наступствы землятрусу

У Італіі кажуць пра катастрафічныя наступствы землятрусу

18 студзеня ў італьянскіх абласцях Лацыё, Абруцца і Марке на працягу некалькіх гадзін адбыліся чатыры моцныя землятрусы магнітудай больш за 5 балаў. Яны выклікалі сходы лавінаў і апоўзні.

Улады італьянскага рэгіёну Марке заявілі, што наступствы гэтых землятрусаў катастрафічныя і папрасілі дапамогі. Як перадае Бі-Бі-Сі, тысячы сем'яў у рэгіёне засталіся пасля землятрусу без электрычнасці, жыхары яшчэ некалькіх вёсак апынуліся адрэзанымі ад знешняга свету.

У рэгіёне Абруцца адзін чалавек загінуў у выніку землятрусу: 83-гадовага мужчыну знайшлі пад заваламі хлява. Яшчэ адзін чалавек лічыцца зніклым без вестак, пасля таго як трапіў пад снежную лавіну.

Падземныя штуршкі таксама адчуваліся ў рэгіёне Лацыё, у тым ліку і ў Рыме, дзе прыпынялася праца метро.

Ачаг землятрусу, па звестках Геалагічнай службы ЗША, знаходзіўся на невялікай глыбіні — ад 6,9 км да 9 км. Пры такіх умовах нават не самы моцны землятрус можа стаць разбуральным.

Нагадаем, што ў другой палове 2016 года Італія перажыла два моцныя землятрусы — у жніўні і кастрычніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі