У Ісландыі абаронцы эльфаў заблакавалі будаўніцтва прэзідэнцкай трасы

Дарога павінна злучыць паўвостраў Аўльфтанес, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя прэзідэнта краіны, з прыгарадам Рэйк'явіка. Пазоўнікі заяўляюць, што пракладка трасы пашкодзіць культуры эльфаў, якія жывуць у месцы будаўніцтва, паведамляе lenta.ru са спасылкай на The Guardian. Акрамя таго, "Сябры лавы" адзначаюць, што будаўніцтва шашы парушыць унікальнае лававае поле, якое знаходзіцца на паўвостраве, і разбурыць месцы гнездавання птушак.



Пасля падачы пазову праект па будаўніцтве шашы быў замарожаны, пакуль пазоў не будзе разгледжаны судом. Раней "Сябры лавы" ўжо выступалі супраць пракладкі трасы. Яны збіралі на акцыі пратэсту сотні людзей, якія блакавалі бульдозеры на месцы будаўніцтва.



Дарэчы, у Ісландыі пазовы ад абаронцаў эльфаў ужо не раз станавіліся прычынай адмены ці затрымкі будаўніцтва розных аб'ектаў. Апытанне, праведзенае Універсітэтам Ісландыі ў 2007 годзе, паказала, што 62% рэспандэнтаў дапускаюць магчымасць існавання эльфаў.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі