У Індыі цягнік урэзаўся ў святочны натоўп: дзясяткі загінулых

Фота: buzzingbubs.com
Фота: buzzingbubs.com

Больш за 50 чалавек загінулі і каля 200 атрымалі раненні — так завяршылася святкаванне Дуссера на поўначы Індыі. Побач з індыйскім горадам Амрытсар у штаце Пенджаб сотні людзей стаялі на рэйках і назіралі за спаленнем пудзіла міфалагічнага караля-дэмана Равана. У натоўп заехаў цягнік.

Відавочцы трагедыі распавялі, што пудзіла было набіта петардамі. З-за гучных воплескаў прысутныя не пачулі надыходзячы цягнік.

Кіраўнік урада штата Пенджаб Амарындар Сінгх назваў здарэнне абсалютнай трагедыяй. Ён паведаміў у "Твітары", што мясцовыя ўлады мабілізуюць свае сілы.

"Мы зробім усё магчымае, каб дапамагчы параненым, — паабяцаў ён. — Я даў распараджэнне раённай адміністрацыі, каб ім аказалі дапамогу па вышэйшым разрадзе".

Верагодна, колькасць загінулых будзе расці, піша bbc.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі