У Гродзенскім універсітэце пачалі рыхтаваць спецыялістаў у сферы турызму

Спецыялістаў у сферы турызму пачнуць рыхтаваць у Гродне на базе дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. На гуманітарным факультэце з’явіцца дадатковая спецыяльнасць “Турызм і гасціннасць”. Падрабязнасці новаўвядзення паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

“Для выкладання турызму ў гродзенскае ВНУ плануецца запрасіць замежных выкладчыкаў і спецыялістаў з міністэрства спорта Беларусі. Тым часам гродзенскія спецыялісты перайшлі на выкладанне турызму з "лабараторыі турызму памежжа", якая праіснавала ў Гродне мінулыя 10 год.

Сёлета плануецца набраць па 30 чалавек як на дзённае, так і завочнае аддзяленні”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі