У Гродне затрымалі ўладальніка гасцініцы для жывёлаў
![У Гродне затрымалі ўладальніка гасцініцы для жывёлаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/svirbutovicz-2707.jpg.webp?itok=qp_GcG6e)
У Гродне затрымалі ўладальніка гасцініцы для жывёлаў Паўла Свірбутовіча, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа" з ім. 38-гадовы мужчына кажа, быццам распаўсюджваў "экстрэмісцкія" матэрыялы, а таксама матэрыялы, якія абражаюць Лукашэнку. Таксама ён заяўляе, нібыта зрабіў рэпост запіса, у якім былі персанальныя звесткі больш як 100 міліцыянтаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.